Аб сустрэчы Пасла Брылёва В.А. з Міністрам працы, занятасці, па справах ветэранаў і сацыяльных пытаннях Сербіі Зораном Джорджэвічам
30.07.2020 г.
30 жніўня 2020 года Пасол Брылёў В.А. правёў сустрэчу з Міністрам працы Сербіі З.Джорджэвічам, падчас якой абмяркоўваліся пытанні ўзаемавыгаднага беларуска-сербскага супрацоўніцтва як у сферы сацыяльнай аховы грамадзян, так і ў стварэнні сумесных вытворчасцяў і новых працоўных месцаў.
Было адзначана, што за 5 месяцаў гэтага года аб'ём беларускага экспарту паслуг у Сербію склаў 37 млн. даляраў, адпаведна імпарт паслуг — 14 млн. даляраў. Беларускія і сербскія кампаніі значна актывізаваліся на рынку паслуг, былі засвоены досыць буйныя сродкі
і створана значная колькасць новых працоўных месцаў.
Сербскім бокам была выказана зацікаўленасць у інтэнсіфікацыі працы па стварэнні СВ у галіне вогнетрывалых матэрыялаў для патрэб беларускай металургічнай прамысловасці.