Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Маліноўскага з дырэктарам Інстытута міжнароднай палітыкі і эканомікі Б.Джорджавічам
15.02.2024 г.14 лютага 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Сяргей Маліноўскі наведаў Інстытут міжнароднай палітыкі і эканомікі і правёў сустрэчу з яго дырэктарам праф. д-ром Браніславам Джорджавічам.
У ходзе гутаркі абмеркаваны магчымасці і перспектывы ўзаемадзеяння паміж пасольствам і інстытутам, адзначана ўзаемная цікавасць беларускага і сербскага бакоў да актывізацыі партнёрскага супрацоўніцтва паміж «фабрыкамі думкі», намечаны шэраг канкрэтных крокаў у гэтым напрамку.