:

Аб удзеле Пасла Беларусі С.Маліноўскага ў мерапрыемстве, прысвечаным Нацыянальнаму дню памяці ахвяр Халакоста, генацыду і іншых ахвяр фашызму

24.04.2024 г.

22 красавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Сяргей Маліноўскі прыняў удзел у мемарыяльнай цырымоніі, прысвечанай Нацыянальнаму дню памяці ахвяр Халакоста, генацыду і іншых ахвяр фашызму, якая прайшла ў г.Белградзе ў Мемарыяльным цэнтры «Стара Сайміштэ» ахвярам генацыду падчас Другой сусьветнай вайны.


Пасля цырымоніі ўскладання вянкоў да Манумента з прамовай выступіў Міністр працы, занятасці, ветэранаў і сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Сербія М.Селакавіч. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Намеснік Прэм'ер-міністра — Міністр культуры Рэспублікі Сербія М.Гойкавіч, прадстаўнікі кіраўніцтва горада Бялграда, Музея ахвяр генацыду, Мемарыяльнага цэнтра «Стара Сайміштэ», Саюза яўрэйскіх абшчын Сербіі, Нацыянальнай рады нацыянальнай меншасці грамадзян ромаў, кіраўнікі і супрацоўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у г.Бялградзе.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці