:

Аб мерапрыемстве, прысвечаным 25-годдзю падпісання Дагавора аб Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі

11.12.2024 г.

10 снежня 2024 г. у агульнаадукацыйнай школе пры Пасольстве Расіі ў Сербіі адбыліся выступленні Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь Сяргея Маліноўскага і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі Аляксандра Бацан-Харчанкі, прымеркаваныя да 25-й гадавіны падпісання Дагавора аб Саюзнай дзяржаве.
Старшакласнікі, якія прысутнічалі на сустрэчы,  былі праінфармаваны аб асноўных этапах станаўлення Саюзнай дзяржавы, паступальным пашырэнні ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі ў яе рамках у палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай сферах, у галіне забеспячэння бяспекі. Адзначаны асноўныя дасягненні гэтага ўнікальнага інтэграцыйнага аб'яднання дзвюх суверэнных дзяржаў, актуальныя напрамкі яго развіцця на карысць грамадзян Беларусі і Расіі.
Школьнікі змаглі на прыкладах даведацца аб супрацоўніцтве дзвюх краін па шэрагу перадавых напрамкаў, якія рэалізуюцца беларуска-расійскіх праектах у высокатэхналагічных сферах.
Пасол Беларусі адказаў на шэраг пытанняў, якія цікавілі вучняў школы.


У завяршэнні сустрэчы быў паказаны відэакліп на песню «Дзве сястры, Беларусь і Расія» ў выкананні Д.Ісаковіч і М.Чыхікавай, зняты пры падтрымцы пасольстваў Беларусі і Расіі ў г.Белградзе да 25-годдзя падпісання Дагавора аб Саюзнай дзяржаве.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці