:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Маліноўскага з сербскай актрысай і рэжысёрам І.Жыгон

12.02.2024 г.

12 лютага 2024 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь Сяргея Маліноўскага з сербскай актрысай і рэжысёрам Іванай Жыгон.


Пасол С.Маліноўскі павіншаваў І.Жыгон з уручэннем Спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у захаванне і папулярызацыю славянскай культуры і рэалізацыю сумесных беларуска-сербскіх творчых праектаў, якая ёй была ўручана Кіраўніком беларускай дзяржавы 9 студзеня 2024 г. у Палацы Рэспублікі.
У ходзе грунтоўнай размовы з І.Жыгон абмеркаваны перспектывы рэалізацыі розных беларуска-сербскіх праектаў у культурнай сферы з удзелам сербскай актрысы і рэжысёра.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці