:

Аб адкрыцці ў г. Бялградзе выставы «Аўтографы мужнасці»

26.06.2024 г.

    25 чэрвеня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Сяргей Маліноўскі адкрыў у Расійскім цэнтры навукі і культуры «Рускі дом» у г.Белградзе выставу «Аўтографы мужнасці», прымеркаваную да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і да Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь.


   Экспазіцыя, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь, адлюстроўвае найбольш важныя вехі гераічнай барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і вызвалення беларускай зямлі ад нацысцкіх акупантаў, трагічныя старонкі генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
   У матэрыялах выстаўкі фатаграфіі і архіўныя даныя, прысвечаныя абароне Брэсцкай крэпасці, наступальнай аперацыі «Баграціён», партызанскаму руху ў Беларусі, трагедыі Хатыні, вобразна пераплятаюцца з цытатамі і ілюстрацыямі з твораў беларускіх паэтаў, пісьменнікаў і мастакоў, якія прайшлі вайну.
   У сваім выступленні пасол С.Маліноўскі асабліва адзначыў цвёрдую прыхільнасць Рэспублікі Беларусь да захавання гістарычнай памяці і праўды аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.
  

У цырымоніі адкрыцця выставы прынялі ўдзел прадстаўнікі сербскай грамадскасці і СМІ, дыпламатычнага корпуса, Рускага дома, студэнты філалагічнага факультэта Бялградскага ўніверсітэта, беларускія суайчыннікі. Падчас наступных зносінаў госці змаглі пазнаёміцца з традыцыйнымі беларускімі напоямі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці