:

Аб удзеле Пасла Беларусі С.Маліноўскага ў мерапрыемстве, прысвечаным Дню памяці пачатку Другой сусветнай вайны ў Югаславіі

07.04.2025 г.

6 красавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Сяргей Маліноўскі і аташэ Пасольства па пытаннях абароны Сяргей Лаўшук прынялі ўдзел у мемарыяльнай цырымоніі, прысвечанай Дню памяці пачатку Другой сусветнай вайны ў Югаславіі, якая прайшла на Алеі памяці ахвяр нацысцкіх бамбардзіровак 6 красавіка 1941 г.


Да мемарыяльных пліт вянкі і кветкі ўсклалі Міністр працы, занятасці, ветэранаў і сацыяльных пытанняў Рэспублікі Сербія М.Старовіч, прадстаўнікі Міністэрства абароны Сербіі, шматлікіх ветэранскіх аб'яднанняў і арганізацый, кіраўнікі і супрацоўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у г.Бялградзе.


Фота: Лола Джорджэвіч

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці