Аб фотавыставе і анлайн-лекцыі ў Бялградскім універсітэце, прысвечаных беларускаму пісьменніку І.Шамякіну
15.05.2026 г.15 мая Пасол Беларусі Сяргей Маліноўскі прыняў удзел у сумесным адукацыйным праекце на кафедры славістыкі Філалагічнага факультэта Бялградскага ўніверсітэта, у рамках якога адбыліся адкрыццё фотавыставы і анлайн-лекцыя прадстаўніка Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, прысвечаныя аднаму з беларускіх класікаў прозы Івану Шамякіну.
У рамках анлайн-лекцыі літаратуразнаўца, загадчыца навукова-адукацыйнага аддзела беларускага музея Валянціна Кароткіна праінфармавала сербскіх студэнтаў, якія вывучаюць беларускую мову, пра цікавыя аспекты жыцця і творчасці І.Шамякіна.
Падрыхтаваная Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры да 105-годдзя з дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка выставачная экспазіцыя стала нагляднай ілюстрацыяй асноўных жыццёвых вех і найбольш яркіх момантаў яго творчага шляху.
У сваім прывітальным звароце да ўдзельнікаў Пасол С.Маліноўскі асабліва адзначыў, што творы народнага пісьменніка Беларусі І.Шамякіна, які атрымаў званне, і сёння застаюцца актуальнымі і цікавымі для чытачоў розных узростаў і пакаленняў.