:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Маліноўскага з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Сербія В.Піштала

18.03.2024 г.

18 сакавіка 2024 г Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Сяргей Маліноўскі наведаў Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Сербія і правёў сустрэчу з яе дырэктарам, вядомым сербскім пісьменнікам Уладзімірам Піштала.


У ходзе размовы абмеркаваны магчымасці і перспектывы ўзаемадзеяння паміж нацыянальнымі бібліятэкамі Беларусі і Сербіі, узаемнага ўдзелу ў міжнародных бібліятэчных і кніжных канферэнцыях і форумах, экспанавання тэматычных выставак, прысвечаных знакавым датам у гісторыі беларускага і сербскага народаў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці