:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў мерапрыемстве, прысвечаным Нацыянальнаму дню памяці ахвяр Халакоста

23.04.2025 г.

22 красавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Сяргей Маліноўскі прыняў удзел у мемарыяльнай цырымоніі, прысвечанай Нацыянальнаму дню памяці ахвяр Халакоста, генацыду і іншых ахвяр фашызму, якая прайшла ў Мемарыяльным комплексе Яйінцы.


Пасля ўскладання вянкоў і кветак да Манумента з прамовай перад удзельнікамі выступіла Старшыня Народнай скупшчыны Рэспублікі Сербія А.Брнабіч.


У гэты ж дзень пасол прыняў удзел у мерапрыемстве, якое адбылося ў г.Белградзе, прысвечаным Дню Музея ахвяр генацыду.

Фотаздымкі Л.Джорджавіч

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці