:

Аб удзеле Пасла Беларусі С.Маліноўскага ў цырымоніях ускладання вянкоў з нагоды Дня абаронцаў Айчыны

23.02.2024 г.

23 лютага 2024 г. Пасол С.Маліноўскі сумесна з дыпламатамі пасольстваў Расіі і Казахстана, прадстаўнікамі Урада і Міністэрства абароны Сербіі прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў у Мемарыяльным комплексе «Вызваліцелям Бялграда», прымеркаванай да святкавання Дня абаронцаў Айчыны.

Пасол Беларусі ўсклаў вянкі і кветкі да помнікаў савецкім і югаслаўскім воінам, якія загінулі пры вызваленні г.Бялграда ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама да магіл воінаў-чырвонаармейцаў, выхадцаў з Беларусі, якія аддалі свае жыцці ў баях за сталіцу Сербіі.
У гэты ж дзень былі ўскладзены вянкі да Помніка салдатам, якія загінулі ў Першай сусветнай вайне, і Помніку савецкім генералам і афіцэрам на гары Авала.

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці