:

Аб міжнародным назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі

08.09.2016 г.

У адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі, а таксама ў мэтах забеспячэння транспарэнтнасці выбарчага працэсу Рэспубліка Беларусь запрасіла да назірання за парламенцкімі выбарамі цэлы шэраг міжнародных структур, уключаючы Садружнасць Незалежных Дзяржаў, Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Парламенцкуя Асамблею Савета Еўропы, Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва.

У цяперашні час Цэнтрвыбаркамам акрэдытаваны 333 міжнародныя назіральнікі ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў (уключаючы 44 прадстаўнікоў Міжпарламенцкай асамблеі СНД), 341 — ад БДІПЧ, 39 — ад ПА АБСЕ, 19 — ад ПАСЕ, 9 — ад ШАС.

Акрамя таго, цэнтрвыбаркам у якасці міжнародных назіральнікаў таксама акрэдытаваў 65 прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса ў Беларусі, 14 прадстаўнікоў выбарчых органаў замежных дзяржаў, 3 прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі арганізатараў выбараў (A-WEB).

Такім чынам, агульнай колькасці акрэдытаваны 823 міжнародныя назіральнікі. Практычна ўсе назіральныя місіі ўжо прыбылі ў Беларусь і пачалі сваю работу.

Беларускі бок і Міністэрства замежных спраў, у прыватнасці, аказвае ўсялякае садзейнічанне міжнародным назіральнікам і разлічвае на іх аб'ектыўную ацэнку маючых адбыцца выбараў.

За межамі Рэспублікі Беларусь створана 47 участкаў  для галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти