:

Аб пасяджэнні міжурадавай камісіі з Сербіяй

11.03.2014 г.

11-12 сакавіка ў Мінску праходзіць 6-е пасяджэнне Міжурадавай беларуска-сербскай камісіі па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву.

На чале беларускай часткі Камісіі – першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям Леанід Дзямідаў, сербскую дэлегацыю ўзначальвае першы намеснік Міністра адукацыі, навукі і тэхналагічнага развіцця Сербіі праф. Аляксандр Гаіч.

На пасяджэнні Камісіі плануецца зацвердзіць спіс сумесных навукова-даследчых праектаў, што былі прадстаўлены па выніках папярэдняга міжведамаснага адбору і ўзгаднення бакоў. Згаданыя праекты ахопліваюць розныя навуковыя кірункі, у тым ліку, фізіку плазмы, сялекцыю сельскагаспадарчых раслінаў, фармацэўтыку, нанатэхналогіі і інш.

Бакі таксама абмяркуюць перспектывы далейшага двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння Беларусі і Сербіі ў галіне навукі і тэхналогій. 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти