:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі У.Чушава з Міністрам працы Сербіі

31.03.2017 г.

31 сакавіка 2017 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Уладзіміра Чушава з Міністрам працы, сацыяльнай абароны і па справах ветэранаў Сербіі Аляксандрам Вуліным.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні далейшага развіцця двухбаковых адносін у рамках дамоўленасцей па выніках афіцыйнага візіту Старшыні Урада Рэспублікі Сербія Аляксандра Вучыча ў Рэспубліку Беларусь.

Асаблівая ўвага была ўдзелена перспектывам узаемадзеяння ў гуманітарнай сферы, уключаючы ўзаемны абмен візітамі і ўдасканаленне дагаворна-прававой базы.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти