:

“Беларуская вечарына” ва Універсітэце Бялграда

20.05.2016 г.

19 мая 2016 года па ініцыятыве і пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Сербіі на кафедры славістыкі філалагічнага факультэта Універсітэта ў Бялградзе прайшла “Беларуская вечарына”, арганізаваная выкладчыкамі і студэнтамі курса “беларуская мова”. Для арганізацыі вечарыны Пасольства прадаставіла беларускія нацыянальныя строі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства звярнуўся Пасол Беларусі ў Сербіі У.Чушаў.

Падчас імпрэзы ў выкананні студэнтаў універсітэта прагучалі беларускія народныя песні і песні беларускіх аўтараў, вершы беларускіх паэтаў на беларускай мове і ў перакладзе на сербскую, адбылася прэзентацыя відэаматэрыялаў аб Беларусі. Гаспадары вечарыны пачаставалі гасцей знакамітай беларускай стравай – дранікамі.

У хуткім часе чакаецца павышэнне статуса вывучэння беларускай мовы на філалагічным факультэце Універсітэта ў Бялградзе да ўзроўню “другой славянскай мовы”. Пасольства перадало бібліятэцы філалагічнага факультэта шэраг кніг на беларускай мове.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти