:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Сербіі В.Брылёва ва ўрачыстасці з нагоды Дня Дзяржаўнасці Сербіі

15.02.2022 г.

15 лютага 2022 года ў г.Арашац Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Сербіі Валерый Брылёў прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным святкаванню Дня дзяржаўнасці Сербіі.

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел сербскі член Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Міларад Додзік і Прэм'ер-міністр Сербіі Ана Брнабіч.

Цырымонія пачалася з памінальнай службы біскупа Шумадыйскага Йована, пасля чаго М.Додзік і А.Брнабіч усклалі вянкі да помніка Караджорджы Пятровічу, кіраўніку Першага сербскага паўстання за вызваленне ад Асманскай імперыі ў 1804 годзе.

Выступаючы перад удзельнікамі мерапрыемства, М.Додзік і А.Брнабіч адзначылі трываласць адзінства сербскага народа, згуртаванасць Сербіі і Рэспублікі Сербскай у абароне сваёй свабоды і годнасці.

На цырымоніі таксама прысутнічалі члены Урада Сербіі, кіраўніцтва рэгіёну Ваяводзіна і горада Арашац, прадстаўнікі Арміі Сербіі, грамадскіх і ветэранскіх арганізацый, дыпламатычнага корпуса.

У рамках мерапрыемства адбыліся гутаркі Пасла В.Брылёва з членам Прэзідыума Босніі і Герцагавіны М.Додзікам, Міністрам замежных спраў Сербіі М.Селакавічам, Дзяржаўным сакратаром Міністэрства працы, занятасці, ветэранаў і сацыяльных пытанняў М.Капарам.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці