:

Аб удзеле Пасольства ў памятных мерапрыемствах у Бялградзе

20.10.2021 г.

20 кастрычніка 2021 года Пасол Беларусі ў Сербіі Валерый Брылёў і супрацоўнікі Пасольства ўзялі ўдзел у памятных мерапрыемствах з нагоды 77-годдзя з дня вызвалення Белграда ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Другой сусветнай вайны.

Вянкі ад імя Пасольства былі ўскладзены да помніка загінулым пры вызваленні Белграда савецкім і югаслаўскім воінам і Манумента савецкаму салдату, а таксама да помніка савецкім генералам і афіцэрам, якія загінулі ў авіякатастрофе ў кастрычніку 1964 года на гары Авала ў ваколіцах Белграда.

У памятных мерапрыемствах таксама прынялі ўдзел Міністр працы, занятасці, сацыяльнай аховы і па справах ветэранаў Сербіі, кіраўніцтва мэрыі Белграда, прадстаўнікі дыпмісій Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Расіі, Узброеных Сіл Сербіі, ветэранскіх, моладзевых і іншых грамадскіх арганізацый краіны знаходжання.
Пасол Беларусі зрабіў запіс у кнізе ганаровых наведвальнікаў Мемарыяльнага комплексу «Вызваліцелям Белграда».

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці