:

Аб удзеле Пасла Брылёва В.А. у памятных мерапрыемствах, прысвечаных ахвярам агрэсіі НАТА на Югаславію

24.03.2022 г.

24 сакавіка 2022 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Сербіі Брылёў В.А. і супрацоўнікі Пасольства прынялі ўдзел у цырымоніях ускладання вянкоў у памяць аб ахвярах агрэсіі НАТА на Саюзную Рэспубліку Югаславія ў 1999 годзе.


З нагоды 23-й гадавіны пачатку бамбардзіровак сербскай сталіцы і гарадоў Сербіі вянкі ад Пасольства Беларусі былі ўскладзены ў сталічным парку Ташмайдан да Помніка загінуўшым у выніку авіяўдараў НАТА дзецям і Помніку ўсім ахвярам агрэсіі НАТА “Вечны агонь” у Парку дружбы.
У памятных мерапрыемствах удзельнічалі прадстаўнікі Урада Сербіі, мэрыі Белграда, Пасольстваў Расіі і Палестыны, ветэранскіх, маладзёжных і іншых грамадскіх арганізацый, актывісты сербскіх партый і рухаў.


У ходзе мерапрыемстваў Пасол Брылёў В.А. правёў гутаркі з Віцэ-Прэм'ер-міністрам Саюзнай Рэспублікі Югаславія М.Шаінавічам (1996-2000 гг.) і Міністрам замежных спраў Ж.Йованавічам (1998-2000 гг.).
В.А. Брылёў таксама даў інтэрв'ю мясцоваму мас-медыя «Голас грамадства». Ён падкрэсліў, што Беларусь аказвала падтрымку брацкай Сербіі ў самыя цяжкія для яе часы.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці