:

Аб ускладанні вянкоў з нагоды Дня Перамогі

10.05.2022 г.

9 мая 2022 г. Пасол Брылёў В.А. і калектыў Пасольства сумесна з  Аташэ па пытаннях абароны Беларусі ў рамках святкавання Вялікай Перамогі прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў у  Мемарыяльным комплексе «Вызваліцелям Бялграда». Вянкі ад імя Пасольства былі ўскладзены да помніка савецкім і югаслаўскім воінам, якія загінулі пры вызваленні г.Бялграда ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, да помніка Савецкаму салдату, а таксама да манумента «Вечны агонь» і магілам савецкіх воінаў – выхадцаў з Беларусі.

У памятным мерапрыемстве прыняў удзел Старшыня Народнай скупшчыны Сербіі І.Дачыч. Сярод удзельнікаў цырымоніі былі таксама Міністр працы, занятасці, па справах ветэранаў і сацыяльных пытаннях Сербіі Д.Тэпаўчэвіч, Міністр унутраных спраў Сербіі А.Вулін, прадстаўнікі Міністэрства абароны Сербіі, мэрыі г.Бялграда, кіраўнікі дыпламатычных і консульскіх устаноў Азербайджана, Расіі, Казахстана, шматлікія прадстаўнікі ветэранскіх, маладзёжных і іншых грамадскіх арганізацый.

У гэты ж дзень Пасольства ўсклала вянкі да Помніка савецкім ветэранам на гары Авала ў наваколлях г.Бялграда, а таксама да магіл загінуўшых у баях за Югаславію Героям Савецкага Саюза Г.Курачкіна і  В.Гушчы (ураджэнца горада Бабруйска) на сербскіх праваслаўных могілках у горадзе Срэмска Мітравіца.

У рамках мерапрыемстваў Пасол даў інтэрв'ю тэлеканалу «Арэна Балкан» і выступіў перад грамадскасцю Срэмскай Мітравіцы, дзе  адзначыў уклад беларускага народа ў дасягненне Вялікай Перамогі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці