:

Аб удзеле Пасольства у мемарыяльных цырымоніях у Бялградзе

14.11.2022 г.

11 лістапада 2022 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь В.Брылёў і супрацоўнікі Пасольства прынялі ўдзел у мемарыяльных цырымоніях памяці ахвяр Першай сусветнай вайны з нагоды дзяржаўнага свята Сербіі – Дня прымірэння. Вянок і кветкі былі ўскладзены на бялградскіх Новых могілках да манументаў загінуўшым сербскім і рускім воінам.

У памятным мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Міністр працы, занятасці, па справах ветэранаў і сацыяльных пытаннях Сербіі М.Селакавіч, прадстаўнікі мэрыі г.Бялграда, Арміі і Генштаба Сербіі, дыпламатычнага корпуса, ветэранскіх, маладзёжных і іншых грамадскіх арганізацый.

Адбылася кароткая размова Пасла В.Брылёва з Міністрам М.Сялакавічам.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці