:

Аб удзеле Пасла ў цырымоніі завяршэння навучання курсантаў Вышэйшай школы бяспекі і абароны Сербіі

02.07.2021 г.

2 ліпеня 2021 года Пасол В.Брылёў прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі завяршэння навучання курсантаў 10-га выпуску Вышэйшай школы бяспекі і абароны, а таксама 64-га выпуску па павышэнню кваліфікацыі афіцэраў Генштаба Сербіі.
Мерапрыемства прайшло ў будынку Народнай скупшчыны Сербіі пры ўдзеле спікера сербскага парламента І.Дачыча, намесніка Прэм'ер-міністра, Міністра абароны Сербіі Н.Стефанавіча, іншых членаў урада, а таксама прадстаўнікоў грамадска-палітычных арганізацый, духавенства і дыпламатычнага корпуса. Падрыхтоўку на курсах ў Генеральным штабе Сербіі прайшоў і маёр Узброеных Сіл Беларусі Ілья Рэзнікаў.
У рамках мерапрыемства адбылася гутарка Пасла В.Брылёва са Старшынёй Народнай скупшчыны Сербіі І.Дачычам.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці