:

Аб удзеле Пасольства ва ўрачыстай цырымоніі

13.09.2021 г.

11 верасня 2021 г. Пасольства прыняло ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі прысваення першых афіцэрскіх званняў вайскоўцам Арміі Сербіі, якая прайшла перад будынкам Народнай скупшчыны Сербіі.
Мерапрыемства прайшло з удзелам Прэзідэнта Сербіі, спікера сербскага парламента, членаў урада, прадстаўнікоў грамадска-палітычных арганізацый, духавенства, а таксама акрэдытаванага дыпкорпуса.
У рамках цырымоніі былі арганізаваны ўрачысты марш маладых афіцэраў, святочная канцэртная праграма і пралёт параднага ладу баявой авіяцыі Сербіі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці