:

Аб удзеле Амбасады ў цырымоніях ускладання вянкоў з нагоды Дня абаронцаў Айчыны

23.02.2022 г.

23 лютага 2022 г Пасол В.Брылёў і дыпламаты Пасольства ў рамках святкавання Дня абаронцаў Айчыны прынялі ўдзел ва ўрачыстых цырымоніях ускладання вянкоў у Мемарыяльным комплексе вызваліцеляў Бялграда.

Ад імя Пасольства былі ўскладзены вянкі да помніка савецкім і югаслаўскім воінам, якія загінулі пры вызваленні Бялграда ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, да помніка савецкаму воіну, а таксама да магіл савецкіх воінаў з Беларусі.

У гэты ж дзень былі ўскладзены вянкі да Помніка салдатам, якія загінулі ў Першай сусветнай вайне, і Помніку савецкім генералам і афіцэрам на гары Авала ў наваколлях г.Бялграда.

У памятных мерапрыемствах прынялі ўдзел кіраўнікі Міністэрства працы, занятасці, па справах ветэранаў і сацыяльных пытанням Сербіі, Міністэрства абароны, мэрыі Бялграда, дыпламатычных місій Расіі і Казахстана.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці