:

Аб удзеле Пасольства ў памятных мерапрыемствах у Бялградзе

20.10.2022 г.

20 кастрычніка 2022 года Пасол Беларусі ў Сербіі Валерый Брылёў і супрацоўнікі Пасольства прынялі ўдзел у памятных мерапрыемствах
з нагоды 78-годдзя з дня вызвалення Бялграда ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Другой сусветнай вайны.

Вянкі ад імя Пасольства былі ўскладзены да помніка загінулым пры вызваленні Бялграда савецкім і югаслаўскім воінам і Манумента савецкаму салдату, а таксама да помніка савецкім генералам і афіцэрам, якія загінулі ў авіякатастрофе ў кастрычніку 1964 года на гары Авала ў ваколіцах Бялграда.

У мерапрыемствах таксама прынялі ўдзел Міністр замежных спраў і Міністр працы Сербіі, кіраўніцтва мэрыі Бялграда, прадстаўнікі дыпмісій Азербайджана, Казахстана, Расіі, Узброеных Сіл Сербіі, ветэранскіх, моладзевых і іншых грамадскіх арганізацый краіны знаходжання.

Пасол Беларусі правёў кароткую размову з Міністрам замежных спраў Сербіі, а таксама зрабіў запіс у кнізе ганаровых наведвальнікаў Мемарыяльнага комплексу «Вызваліцелям Бялграда».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці