:

Аб візіце Пасла С.Маліноўскага ў горад Врнячка-Баня

02.12.2024 г.

29 лістапада 2024 г. адбыўся візіт Пасла Беларусі ў Сербіі Сяргея Маліноўскага ў горад Врнячка-Баня, падчас якога прайшлі перамовы з намеснікам мэра горада Іванам Джацічам і старшынёй гарадскога сходу Іванам Радовічам, была адкрыта фотавыстава «Суверэнная Беларусь».


У час прадметнай гутаркі з прадстаўнікамі кіраўніцтва горада бакамі быў падкрэслены дружалюбны характар беларуска-сербскіх адносін, важнасць развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва. Абмеркаваны магчымасці і перспектывы ўстанаўлення пабрацімскіх сувязей, развіцця кантактаў у турыстычнай, эканамічнай і культурнай сферах.


На адкрыцці выстаўкі “Суверэнная Беларусь” у гарадскім “Замку культуры” г.Врнячка-Баня пасол С.Маліноўскі выказаў падзяку ўладам горада і Таварыству сербска-руска-беларускага сяброўства г.Чачка за падтрымку ў арганізацыі экспазіцыі.


Прадстаўленыя на выставе фатаграфіі, падрыхтаваныя беларускім інфармацыйным агенцтвам БелТА, адлюстроўваюць прыродную прыгажосць, культуру і традыцыі, а таксама эканамічныя і сацыяльныя дасягненні, інавацыйны патэнцыял сучаснай Беларусі. Наведаць выставу можна будзе на працягу наступных двух тыдняў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці