:

Аб удзеле Пасла Беларусі В.Брылёва ў памятным мерапрыемстве, прысвечаным 77-й гадавіне прарыву Срэмскага фронту

12.04.2022 г.

12 красавіка 2021 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Сербіі Валерый Брылёў і Аташэ па пытаннях абароны пры Пасольстве Іван Беразоўскі прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай 77-й гадавіне прарыву Срэмскага фронту.

Кветкі ад імя Пасольства былі ўскладзены да мемарыяла ў гонар савецкіх, югаслаўскіх і іншых воінаў, якія загінулі на Срэмскім фронце восенню 1944 — вясной 1945 года.

У памятным мерапрыемстве прынялі таксама ўдзел Міністр працы, сацыяльнай абароны і па справах ветэранаў Сербіі Д.Кісіч Тэпаўчэвіч, старшыня скупшчыны абшчыны Шыд, прадстаўнікі Урада аўтаномнага краю Ваяводзіна, Арміі Сербіі, дыпламатычнага корпуса, ветэранскіх, маладзёжных і іншых грамадскіх арганізацый.

У рамках мерапрыемства Паслом была праведзена размова з Міністрам працы, сацыяльнай абароны і па справах ветэранаў Сербіі.

У гэты ж дзень дыпламаты Пасольства ўшанавалі памяць і правялі работы па добраўпарадкаванні магілы Героя Савецкага Саюза капітана Чырвонай Арміі Уладзіміра Гушчы, ураджэнца горада Бабруйска, які загінуў на Срэмскім фронце і пахаваны на сербскіх праваслаўных могілках у горадзе Срэмска Мітравіца.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці