:

Аб удзеле Пасольства ў нефармальнай сустрэчы дыпкорпуса з мэрам Белграда

07.09.2021 г.

2 верасня 2021 г. Пасольства прыняло ўдзел у нефармальнай сустрэчы прадстаўнікоў дыпкорпуса з мэрам Белграда З.Радойічычам. Падчас мерапрыемства адбылася экскурсія па будынку бялградскай мэрыі, а таксама па шэрагу славутасцяў у сербскай сталіцы. Адначасова для гасцей была арганізавана дэгустацыя страў нацыянальнай кухні Сербіі.
У рамках мерапрыемства Пасольствам была праведзена размова з мэрам З.Радойічычам, падчас якой былі абмеркаваны перспектывы развіцця ўзаемавыгаднага беларуска-сербскага супрацоўніцтва.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці