:

Аб удзеле Пасольства ў мерапрыемстве, прысвечаным Дню памяці ахвяраў Халакосту, генацыду і іншых ахвяр фашызму

21.04.2022 г.

21 красавіка 2022 года Пасольства прыняло ўдзел у мемарыяльнай цырымоніі, прысвечанай Дню памяці ахвяраў Халакосту, генацыду і іншых ахвяр фашызму, якая прайшла ў г.Белграде каля Манумента ахвярам генацыду падчас Другой Сусветнай вайны.

У рамках мерапрыемства адбылося ўскладанне вянкоў да Манумента, з прамовай выступіў Прэзідэнт Сербіі А.Вучыч.

Сярод удзельнікаў цырымоніі былі старшыня Народнай скупшчыны Сербіі, члены ўрада Сербіі, кіраўніцтва сталічнай мэрыі, прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў, грамадскіх арганізацый, СМІ, а таксама кіраўнікі і супрацоўнікі дыпламатычных місій.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці