:

Пасол Сяргей Мікалаевіч Маліноўскі

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Паўночная Македонія
Сяргей Мікалаевіч МАЛІНОЎСКІ

Нарадзіўся 27 лютага 1968 года ў Мінску, Беларусь.

У 1990 годзе скончыў Ваенны інстытут Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі (Масква),
у 2013 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
1990 — 1995 праходзіў ваенную службу.
1995 – 1999 працаваў на розных пасадах ва ўпраўленні інфармацыі і ўпраўленні Еўропы Міністэрства  замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2000 — 2002 першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія.
2002 – 2004 начальнік аддзела Заходняй Еўропы ўпраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2004 – 2008 саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія.
2008 — 2012 намеснік начальніка ўпраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2012 — 2013 начальнік упраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2013 – 2017 саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія.
2015 — 2016 часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія.
2017 — 2018 намеснік начальніка галоўнага інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення, начальнік аддзела знешнепалітычнага аналізу Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2018 — 2023 начальнік галоўнага інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Са снежня 2023 года Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Паўночная Македонія.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці