Парадак аплаты консульскага збору
Консульскі збор за любое консульскае дзеянне неабходна аплачваць ў дзень падачы дакументаў. Звяртаем увагу, што пры аплаце консульскага збору праз інтэрнэт-банкінг прыём дакументаў магчымы толькі пасля паступлення грашовых сродкаў на рахунак Пасольства, што звычайна можа займаць не менш за адзін працоўны дзень (удакладняйце ў прадстаўнікоў свайго банка).
Скрыншоты, звесткі аб пераводзе, спісанні сродкаў і інш. у якасці пацверджання аплаты не прымаюцца. Усе банкаўскія зборы / пошліны за ажыццяўленне плацяжу на разліковы рахунак Пасольства, уключаючы збор за накіраванне названай выпіскі, пры афармленні такой, аплачваюцца заяўнікам. Банкаўскія карты, банкаўскія чэкі Пасольствам да аплаты не прымаюцца.