Характарыстыка рынку і знешняга гандлю Сербіі
Эканамічнае становішча Сербіі па выніках 2019 года: ВУП – 50,55 млрд. долараў ЗША, ВУП на душу насельніцтва – 7,2 тыс. долараў, дзяржаўны доўг – 52,4% ВУП, інфляцыя – 1,9%, узровень беспрацоўя – 10,6%.
Сербія з’яўляецца дзяржавай з пераходнай эканомікай і пераважна рынкавымі механізмамі рэгулявання, якая дэманструе ў апошнія гады макраэканамічную стабільнасць як на ўнутраным рынку, так і ў пытаннях міжнароднага гандлю.
Стабільнасць і эканамічны рост Сербіі апошніх гадоў забяспечаны, галоўным чынам, за кошт структурных рэформаў і прытоку замежных інвестыцый.
З мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі і забеспячэння высокіх тэмпаў эканамічнага росту краіны сербскі ўрад плануе і ў далейшым засяродзіць усе намаганні на прыцягненні замежных інвестыцый, павелічэнні экспарту, падтрымцы старт-ап кампаній, кампаній малога і сярэдняга бізнэсу, забеспячэнні рэгіянальнай спецыялізацыі перапрацоўчых галін і распрацоўцы новай прамысловай палітыкі.
Сур'ёзнымі праблемамі эканомікі Сербіі з'яўляюцца значны аб'ём знешняга доўгу, высокія выдаткі на сацыяльныя выплаты, беспрацоўе, неабходнасць стварэння новых працоўных месцаў, высокі ўзровень карупцыі.
Станоўчыя ўмовы для эканамічнага росту – стратэгічна выгаднае тэрытарыяльнае становішча, недарагая і адносна кваліфікаваная рабочая сіла, розныя інтэграцыйныя і прэферэнцыйныя пагадненнi.
Рэжым свабоднага гандлю дзейнічае з Еўрапейскім саюзам, краінамі Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю (ЕАСГ: Нарвегія, Швейцарыя, Ісландыя і Ліхтэнштэйн), а таксама ўдзельнікамі Цэнтральнаеўрапейскага пагаднення аб свабодным гандлі (CEFTA: Македонія, Чарнагорыя, Боснія і Герцагавіна, Албанія і Малдова). Двухбаковымі пагадненнямі ўстаноўлены рэжымы свабоднага гандлю з Беларуссю, Казахстанам, Расеяй, Турцыяй. У кастрычніку 2019 года падпісана Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паміж Сербіяй і краінамі-чальцамі ЕАЭС.
Агульны экспарт Сербіі у 2019 годзе склаў 19,6 млрд. долараў ЗША. Асноўныя артыкулы экспарту – электраабсталяванне, прадукцыя машынабудавання, транспартныя сродкі, жалеза, сталь, вырабы з пластмасы, гума, медзь, мэбля, тэкстыль, сельгаспрадукцыя.
Імпарт у Сербію 2019 годзе склаў 26,7 млрд. дал. Асноўныя артыкулы імпарту – энергарэсурсы, электраабсталяванне, прадукцыя машынабудавання, транспартныя сродкі, вырабы з пластмасы, фармацэўтычная прадукцыя, жалеза, сталь і вырабы з іх, папера і папяровыя вырабы, алюміній.
У якасці асноўных экспартных партнёраў Сербіі выступаюць Германія, Італія, БіГ, Румынія, Расія, Сев.Македония, Венгрыя. Найбуйнейшымі краінамі-імпарцёрамі з'яўляюцца Германія, Расія, Кітай, Італія, Венгрыя і Турцыя.
Для ўступлення ў ЕС (статус кандыдата атрыманы ў 2012 г.) Сербія прыводзіць нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасць з еўрапейскімі прадпісаннямі і патрабаваннямі.
Знешні гандаль фактычна вядзецца ў прававым полі, максімальна набліжаным да еўрапейскіх стандартаў. Дзейнічаюць жорсткія антыманапольныя і тэндэрныя правілы. Арганізацыя паставак прадукцыі на рынак Сербіі абумоўлена наяўнасцю ў вытворцы сертыфікатаў якасці і іншых дакументаў, прадугледжаных еўрапейскім або сербскім (гарманізаваным з ЕС) заканадаўствам.