Палітычныя адносіны
У лістападзе 2024 г. было адзначана 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сербія.
Паміж дзвюма краінамі падтрымліваецца рэгулярны дыялог на вышэйшым і высокім узроўнях.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка наведваў Сербію пяць разоў (1998, 1999, 2009, 2014, 2019 гг.). Адбылося пяць візітаў лідэраў Сербіі ў Беларусь (1996, 2013, 2015, 2017, 2019 гг.). Кантакты кіраўнікоў дзяржаў былі працягнуты на шматбаковых пляцоўках. У лістападзе 2024 г. двухбаковая гутарка на вышэйшым узроўні адбылася на палях Сусветнага кліматычнага саміту ў г.Баку (Азербайджан).
Адбыўся шэраг узаемных афіцыйных і працоўных візітаў міністраў замежных спраў Беларусі і Сербіі. Дыялог кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін таксама ажыццяўляецца ў рамках шматбаковых пляцовак (на палях СМЗС АБСЕ, сесій Генеральнай Асамблеі ААН і інш.) і падчас тэлефонных размоў. У кастрычніку 2025 г. на палях 19-й міністэрскай сустрэчы дзяржаў-членаў Руху недалучэння ў Кампале адбыліся перамовы кіраўнікоў МЗС Беларусі і Сербіі М.Рыжанкова і М.Джурыча.
У сакавіку 2025 г. у г.Белградзе і ў чэрвені 2026 г. у г.Мінску адбыліся чарговыя раўнды палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.
У ліпені 2025 г. у г.Белградзе і ў чэрвені 2026 г. у г.Мінску праведзены XII і XIII пасяджэнні Міжурадавай Беларуска-Сербскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, сустаршынямі якіх з'яўляюцца з беларускага боку – Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю А.Карповіч, з сербскага боку – Міністр (без партфеля), адказны за міжнароднае эканамічнае супрацоўніцтва і грамадскае становішча царквы ў краіне і за мяжой, Н.Паповіч. Падпісаная «дарожная карта» на бліжэйшыя гады накіравана на паглыбленне двухбаковага ўзаемадзеяння ў эканамічнай і іншых галінах узаемнай цікавасці, уключаючы сферы навукі, адукацыі, культуры, медыцыны, турызму, спорту і інш.
У рамках тэндэнцыі актывізацыі двухбаковых кантактаў развіваецца міжведамаснае ўзаемадзеянне. У апошнія гады таксама адбыліся візіты ў Беларусь сербскіх дэлегацый на ўзроўні віцэ-прэм'ера ўрада Сербіі, міністра інфармацыі і тэлекамунікацый, міністра аховы здароўя.
Падпісаны шэраг пагадненняў і іншых дакументаў у сферах медыцыны, інвестыцый, стандартызацыі.
Важнае значэнне мае развіццё міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. У цяперашніх складах Народнай скупшчыны Сербіі і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь створаны, адпаведна, група сяброўства з Беларуссю і працоўная група па супрацоўніцтве з Парламентам Сербіі. Міжпарламенцкі дыялог атрымаў сваё развіццё ў апошнія гады ў рамках удзелу групы сербскіх дэпутатаў у назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі ў студзені 2025 г., візіту ў г.Мінск віцэ-спікера сербскага парламента Й.Яніча і кіраўніка групы парламенцкай дружбы з Беларуссю М.Рысцічэвіча у маі 2025 года для ўдзелу у мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю Вялікай Перамогі, у час сустрэч беларускіх і сербскіх дэпутатаў у гг. Бялградзе і Мінску адпаведна.
Устаноўлена шырокая сетка кантактаў і пабрацімскіх сувязей паміж рэгіёнамі і гарадамі Беларусі і Сербіі. Усе беларускія абласныя цэнтры маюць пагадненні аб супрацоўніцтве з сербскімі гарадамі.
У Сербіі працуюць тры ганаровыя консулы Рэспублікі Беларусь у гарадах Бялград, Нові Сад, Крагуевац.
Беларусь займае паслядоўную пазіцыю адносна непрызнання аднабаковага абвяшчэння незалежнасці Косава і падтрымлівае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Сербіі.