:

Палітычныя адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Саюзнай Рэспублікай Югаславія, правапераемнасць ад якой з 2006 г. перайшло Рэспубліцы Сербія, устаноўлены ў лістападзе 1994 года. З 1996 г. функцыянуюць амбасады дзвюх краін у Мінску і Бялградзе.

Падтрымліваецца дыялог на вышэйшым і высокім узроўнях. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь наведваў Сербію пяць разоў (1998, 1999 2009, 2014 і 2019 гг.). Адбыліся пяць візітаў лідэраў Сербіі ў Беларусь (1996, 2013, 2015, 2017 і 2019 гг.).

30 ліпеня 2020 г. адбылася тэлефонная размова кіраўнікоў дзвюх дзяржаў, у ходзе якой была пацверджана нацэленасць на актывізацыю сумеснай работы па развіцці плённага эканамічнага ўзаемадзеяння.

Старшыні Урада Сербіі наведвалі Беларусь з візітамі ў 2017 і 2018 гг.

У ліпені 2018 г. Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь правёў рабочую сустрэчу са Старшынёй Урада Сербіі «на палях» саміту «16 + 1» у Сафіі (Балгарыя).

25 кастрычніка 2019 г. адбылася двухбаковая сустрэча на ўзроўні кіраўнікоў урадаў у г.Маскве на палях Еўразійскага міжурадавага савета.

Развіваецца міжпарламенцкае супрацоўніцтва. У чэрвені 2015 г. адбыўся афіцыйны візіт у Беларусь Старшыні Парламента Сербіі М.Гойкавіч. Падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і Народнай Скупшчынай Рэспублікі Сербія.

У ліпені 2017 г. дэлегацыя ад Парламента Сербіі прыняла ўдзел у штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Мінску.

У кастрычніку 2017 г. кіраўнікі парламентаў дзвюх краін правялі рабочую сустрэчу «на палях» 137-й Асамблеі Міжпарламенцкага Саюза ў Санкт-Пецярбургу. У лістападзе 2017 г. дэлегацыя ад Парламента Сербіі ўдзельнічала ў пасяджэнні Парламенцкай асамблеі ЦЕІ ў Мінску.

У красавіку 2019 г. група сербскіх парламентарыяў на чале з кіраўніком дэлегацыі Сербіі ў ПА АБСЕ ўдзельнічала ў міжнароднай канферэнцыі Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ ў г.Мінску.

1 ліпеня 2021 г. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі сустрэўся з Намеснікам Старшыні Парламента Сербіі на палях пасяджэння Савета ПА АДКБ у г.Душанбе

Ажыццяўляецца ўзаемадзеянне паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін. У снежні 2015 г. адбыўся працоўны візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея У.У. у Сербію для ўдзелу ў пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў АБСЕ.

Першы намеснік Старшыні Урада — Міністр замежных спраў Сербіі І.Дачыч наведаў Беларусь з рабочымі візітамі ў ліпені 2015 г. (у статусе старшыні АБСЕ), у чэрвені 2017 г. для ўдзелу ў пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін ЦЕІ.
Двухбаковыя сустрэчы міністраў замежных спраў дзвюх краін адбыліся ў верасні 2017 г. “на палях” Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, у снежні 2018 г. “на палях” 25-й сустрэчы Савета міністраў замежных спраў дзяржаў — удзельніц АБСЕ ў Мілане (Італія ).

У парламентах дзвюх краін дзейнічаюць дэпутацкія групы дружбы.

У 2019 г. сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін адбыліся “на палях” 74-й сесіі ГА ААН у г.Нью-Ёрку (верасень) і ў ходзе афіцыйнага візіту на вышэйшым узроўні ў Сербію (снежань).

5 чэрвеня 2020 г. адбылася тэлефонная размова на ўзроўні кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін. Бакі пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць прыкласці максімум намаганняў для вырашэння прызначаных на вышэйшым узроўні задач па развіццю міждзяржаўнага ўзаемадзеяння.

22 верасня 2021 г. кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Сербіі правялі сустрэчу на палях 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у г.Нью-Йорку.

13 кастрычніка 2021 г. у г.Бялградзе адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Алейніка С.Ф. з Міністрам замежных спраў Сербіі М.Селакавічам.

Паміж знешнепалітычнымі ведамствамі рэгулярна праводзяцца палітычныя кансультацыі на ўзроўні намеснікаў міністраў (2012, 2013, 2015, 2016 гг.), кансультацыі па пытаннях узаемадзеяння ў рамках АБСЕ (2015 г.), па міжнародна-прававых пытаннях (2016 г.), па консульскіх пытаннях (2015, 2016, 2017, 2018 гг.).

Беларусь займае паслядоўную пазіцыю ў дачыненні да непрызнання аднабаковага абвяшчэння незалежнасці Косава і падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Сербіі.

Усталяваны кантакты паміж рэгіёнамі Беларусі і Сербіі. Усе абласныя цэнтры Беларусі маюць пагаднення аб супрацоўніцтве з сербскімі гарадамі. Праведзены Дні Белграда ў Мінску (чэрвень 2016 года), Дні Мінска ў Бялградзе (чэрвень 2017 г.).

З 2013 г. у Сербіі працуюць 3 ганаровых консула Рэспублікі Беларусь у гарадах Бялград, Нові Сад, Крагуевац.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці