:

Пасол Валерый Анатол'евіч БРЫЛЁЎ

Нарадзіўся 24 ліпеня 1959 года ў г. Гомелі.

У 1981 годзе скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, у 1989 годзе – факультэт замежных моў для спецыялістаў, якія ад'язджаюць за мяжу, Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў.

Працоўная дзейнасць

1981-1990 гг. — архітэктар, старшы архітэктар, архітэктар I катэгорыі, вядучы архітэктар праектнага інстытута «Белдзяржпраект», г.Мінск; аўтар шэрагу аб'ектаў, пабудаваных у Беларусі і за мяжой;

1990-1992 гг. — лектар Дома савецкай культуры ў г.Белграде (Югаславія);

1992-1994 гг. — спецыяліст II, І катэгорыі ўпраўлення справамі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;

1994-1995 гг. — другі сакратар упраўлення двухбаковага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;

1995-1996 гг. — другі сакратар, першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя;

1996-1998 гг. — першы сакратар, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Саюзнай Рэспубліцы Югаславія, Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Саюзнай Рэспубліцы Югаславія;

1998-2001 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Саюзнай Рэспубліцы Югаславія;

2001-2002 гг. — начальнік упраўлення двухбаковага супрацоўніцтва з дзяржавамі — удзельнікамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;

2002-2004 гг. — начальнік упраўлення краін СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;

2004-2006 гг. — начальнік упраўлення двухбаковых адносінаў з краінамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;

2006-2010 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы;

2010-2013 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан;

2013 г. — красавік 2017 г. — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па знешнепалітычных пытаннях;

красавік 2017 г. — н/час — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія, Рэспубліцы Паўночная Македонія і Чарнагорыі па сумяшчальніцтве.

Мае дыпламатычны ранг «Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол».

Член Саюза архітэктараў СССР (да 1991 г.), член Беларускага Саюза архітэктараў.

Валодае сербскай і англійскай мовамі.
Жанаты. Мае дачку.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці