Пасол Валерый Анатол'евіч БРЫЛЁЎ
Нарадзіўся 24 ліпеня 1959 года ў г. Гомелі.
У 1981 годзе скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, у 1989 годзе – факультэт замежных моў для спецыялістаў, якія ад'язджаюць за мяжу, Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў.
Працоўная дзейнасць
1981-1990 гг. — архітэктар, старшы архітэктар, архітэктар I катэгорыі, вядучы архітэктар праектнага інстытута «Белдзяржпраект», г.Мінск; аўтар шэрагу аб'ектаў, пабудаваных у Беларусі і за мяжой;
1990-1992 гг. — лектар Дома савецкай культуры ў г.Белграде (Югаславія);
1992-1994 гг. — спецыяліст II, І катэгорыі ўпраўлення справамі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
1994-1995 гг. — другі сакратар упраўлення двухбаковага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
1995-1996 гг. — другі сакратар, першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя;
1996-1998 гг. — першы сакратар, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Саюзнай Рэспубліцы Югаславія, Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Саюзнай Рэспубліцы Югаславія;
1998-2001 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Саюзнай Рэспубліцы Югаславія;
2001-2002 гг. — начальнік упраўлення двухбаковага супрацоўніцтва з дзяржавамі — удзельнікамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
2002-2004 гг. — начальнік упраўлення краін СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
2004-2006 гг. — начальнік упраўлення двухбаковых адносінаў з краінамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
2006-2010 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы;
2010-2013 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан;
2013 г. — красавік 2017 г. — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па знешнепалітычных пытаннях;
красавік 2017 г. — н/час — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія, Рэспубліцы Паўночная Македонія і Чарнагорыі па сумяшчальніцтве.
Мае дыпламатычны ранг «Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол».
Член Саюза архітэктараў СССР (да 1991 г.), член Беларускага Саюза архітэктараў.
Валодае сербскай і англійскай мовамі.
Жанаты. Мае дачку.