Аб візіце Пасла С.Маліноўскага ў Кладава
17.12.2025 г.12-13 снежня 2025 г. адбыўся візіт Пасла Беларусі ў Сербіі Сяргея Маліноўскага ў г.Кладава, падчас якога была праведзена сустрэча са старшынёй муніцыпалітэта Сашам Нікалічам і старшынёй савета дэпутатаў муніцыпалітэта Міадрагам Савічам, рэалізавана культурнае мерапрыемства «Сустрэча на Дунаі: вечар Беларусі і Сербіі», у рамках якога адкрыта фотавыстава «Суверэнная Беларусь», акрамя таго, наведаны знакавыя для рэгіёну аб'екты — ГЭС «Джэрдап 1» і сярэднявечная крэпасць Фетыслам.

У час размовы ў мэрыі з боку Пасла Беларусі і кіраўніцтва г.Кладава быў падкрэслены дружалюбны характар беларуска-сербскіх адносін, адзначана важнасць развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Абмеркаваны перспектывы ўстанаўлення пабрацімскіх сувязей з партнёрамі ў Беларусі, узаемадзеяння ў сферах адукацыі і культуры, маладзёжных і міжшкольных абменаў, удзелу ў сумесных спартыўна-культурных праектах, эканамічнага супрацоўніцтва, абмену вопытам муніцыпальнага кіравання.

У рамках культурнага мерапрыемства «Сустрэча на Дунаі: вечар Беларусі і Сербіі», які прайшоў у будынку «Цэнтра наведвальнікаў крэпасці Фетыслам», на якім прысутнічалі прадстаўнікі ўладаў муніцыпалітэта, грамадскасці і СМІ, адбыліся:адкрыццё фотавыставы Беларускага тэлеграфнага агенцтва «Суверенная Беларусь», сербска-беларускі музычна-танцавальны паказ і кулінарная прэзентацыя.

Звяртаючыся да прысутных, Пасол С.Маліноўскі выказаў падзяку адміністрацыі Кладава за падтрымку і дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства,выказаў надзею, што прадстаўленыя на выстаўцы фатаграфіі, якія адлюстроўваюць прыродную прыгажосць, культуру і традыцыі, а таксама асноўныя сучасныя дасягненні суверэннай Беларусі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і многіх іншых галінах, дадуць магчымасць наведвальнікам пазнаёміцца і лепш даведацца, і зразумець нашу краіну.


Музычная і танцавальная часткі праграмы, якія вяла Даніjела Барач, уключалі вядомыя беларускія («Зроблена ў Беларусі», «Купалiнка», «Папараць-кветка», «Зорка Венера», «Рэгі для нас», «Полька беларуская») і сербскія песні («Тамо далеко» і»«Јутро jе"),якія прагучалі ў Кладава пад авацыі гледачоў, пышна выкананыя беларускай спявачкай Дар'яй Ісаковіч, творчыя нумары хору пачатковай музычнай школы «Канстанцін Бабіч» у суправаджэнні камернага ансамбля настаўнікаў школы і дзіцячага танцавальнага ансамбля «Палёт».
