:

Аб прэм'еры ў Мінску спектакля «Ідыёт» у пастаноўцы вядомай сербскай актрысы і рэжысёра Іваны Жыгон

13.02.2023 г.

9 лютага 2023 г. у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага з аншлагам адбылася прэм'ера спектакля «Ідыёт» паводле твора вялікага рускага пісьменніка Фёдара Дастаеўскага, які паставіла вядомая сербская актрыса і рэжысёр Івана Жыгон.

Таленавіты рэжысёр перанесла на Вялікую сцэну амаль усе сюжэтныя лініі рамана, тут усё – і смех, і слёзы, і каханне.

Вялікай прэм'ерай у Год міру і стварэння Ф.Дастаеўскі сімвалічна вярнуўся на сваю прарадзіму, у беларускае Палессе.

І.Жыгон: «Ф.Дастаеўскі заўсёды быў актуальны, але сёння, як ніколі, мы маем патрэбу ў духоўных навуках яго Князя Мышкіна – супергероя славянскай цывілізацыі. У адрозненне ад Супермэна захаду, які прапануе нам свае мускулы, Супермэн, і да таго ж яшчэ і князь Дастаеўскага, дорыць нам сваё Сэрца. Замест волі Звышчалавека Дастаеўскі нясе нам усечалавечае пачуццё Любові і Спагады.»

Прэм'ерныя спектаклі таксама пройдуць у Мінску 23 лютага, 12 і 23 сакавіка.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці