:

Аб рабочай паездцы Пасла Беларусі В.Брылёва ў г.Пожарэвац

18.10.2021 г.

15 кастрычніка 2021 года адбылася рабочая паездка Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Сербіі В.Брылёва ў г.Пожарэвац. Гэты сербскі горад з'яўляецца пабрацімам г.Барысава. У мэрыі горада адбыліся перамовы Пасла са Старшынёй Парламента Пожарэвца і дэпутатам Парламента Сербіі М.Йованавіч.

Бакі абмеркавалі шляхі ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, культурнай, турыстычнай і спартыўнай сферах. Асаблівая ўвага была ўдзелена развіццю міжрэгіянальных сувязяў. Адзначана, што пандэмія каранавіруса значна затармазіла распрацоўку перспектыўнага праекта гомельскай кампаніі па ачыстцы вады для патрэб Пожарэвца.
Адбылася гутарка з дзяржаўным сакратаром Міністэрства працы і сацыяльных пытанняў Сербіі М.Капарам.
Пасол таксама прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 77-годдзю вызвалення горада ад фашыстаў у гады Другой сусветнай вайны. Вянкі былі ўскладзены да помнікаў сербскім і савецкім воінам, якія загінулі пры вызваленні г.Пожарэвца, а таксама да мемарыяла ў памяць аб гараджанах — ахвярах акупантаў. Ад імя Пасольства былі ўскладзены вянкі да помнікаў сербскім і савецкім воінам, якія загінулі пры вызваленні горада, а таксама ў Мемарыяльным комплексе ў памяць аб мясцовых жыхарах – ахвярах акупантаў.
У цырымоніі таксама ўдзельнічалі кіраўнікі мэрыі і гарадскога савета, прадстаўнікі Міністэрства абароны Сербіі, Пасольства Расіі, ветэранскіх і маладзёжных арганізацый.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці