:

Аб сустрэчы Пасла С.Маліноўскага з прадстаўнікамі парламенцкай групы дружбы з Беларуссю

23.10.2024 г.

23 кастрычніка 2024 г. у Народнай скупшчыне Рэспублікі Сербія адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Сербіі Сяргея Маліноўскага з удзельнікамі парламенцкай групы дружбы з Беларуссю на чале з яе старшынёй Марыянам Рысцічэвічам.


У ходзе цёплай і адкрытай размовы абмеркаваны перспектывы актывізацыі і ўмацавання беларуска-сербскага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва дзвюх краін на розных напрамках. Выяўлена зацікаўленасць і гатоўнасць прыкласці сумесныя намаганні для пашырэння двухбаковых адносін у палітычнай, эканамічнай, культурнай і іншых сферах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці