:

Аб удзеле Пасла Беларусі С.Маліноўскага ў адкрыцці міжнароднай канферэнцыі «80 гадоў пасля Перамогі: памяць, якая жыве, і ўрокі гісторыі»

16.03.2026 г.

12 сакавіка 2026 г. Пасол Рэспублікі Беларусь Сяргей Маліноўскі прыняў удзел у адкрыцці двухдзённай Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «80 гадоў пасля Перамогі: памяць, якая жыве, і ўрокі гісторыі», прысвечанай сусветна-гістарычнаму значэнню і ўрокам Вялікай Перамогі над фашызмам.


Канферэнцыя, арганізаваная бялградскім Інстытутам палітычных даследаванняў, расійскім Міжнародным фондам духоўнага адзінства народаў, Архівам Аўтаномнага краю Ваяводзіна пры падтрымцы шматлікіх партнёраў, прайшла ў Рускім доме ў Бялградзе.
У прывітальным звароце да ўдзельнікаў пасол С.Маліноўскі падкрэсліў важнасць мерапрыемства і яго тэматыкі ў цяперашні перыяд спробаў перапісаць гісторыю, непераходзячае значэнне для Беларусі захавання памяці аб Другой сусветнай вайне і яе ўроках. Адзначыў сумесныя з саюзнікамі, партнёрамі і аднадумцамі на міжнароднай арэне намаганні па абароне гістарычнай праўды і недапушчэнні адраджэння нацызму.
Падкрэсліў, што Рэспубліка Беларусь, як адна з краін, якія ўспадкавалі подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, нязменна прытрымліваецца курсу ўважлівага стаўлення да гісторыі, абапіраючыся на неабвержныя і дакументальна пацверджаныя факты.
Адзначыўшы вялізныя ахвяры, панесеныя беларускім народам падчас нацысцкай акупацыі, беларускі дыпламат праінфармаваў аб расследаванні Генеральнай Пракуратурай Беларусі крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны, пацверджаных высновах аб тым, што маштабы трагічных падзей таго перыяду былі нашмат шырэйшыя, чым меркавалася. Акцэнтаваў, што ў Рэспубліцы Беларусь асаблівая ўвага надаецца таму, каб аб гістарычнай праўдзе, цане перамогі над нацызмам і фашызмам як мага лепш ведала маладое пакаленне. 
У ходзе адкрыцця канферэнцыі да яе ўдзельнікаў таксама звярнуліся віцэ-спікер Народнай скупшчыны Рэспублікі Сербія Й.Яніч, лідэр партыі «Справядлівая Расія» С.Міронаў (па відэасувязі), саветнік-пасланнік Пасольства Расіі ў Сербіі А.Кананыхін, кіраўнік Міжнароднага фонду духоўнага адзінства народаў. прывітальны ліст ад Патрыярха Сербскага Парфірыя.
Канферэнцыя сабрала гісторыкаў, палітыкаў, дыпламатаў і грамадскіх дзеячаў з Сербіі, Расіі, Беларусі, шэрага іншых краін. З дакладамі на форуме ў тым ліку выступілі прадстаўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і па відэасувязі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці