:

Аб уручэнні Паслом Беларусі С.Маліноўскім даверчых лістоў Прэзідэнту Паўночнай Македоніі

28.03.2024 г.

28 сакавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Сяргей Маліноўскі ўручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Рэспублікі Паўночная Македонія Стэва Пендароўскі.


У ходзе ўрачыстай цырымоніі Пасол С.Маліноўскі падкрэсліў, што ў Рэспубліцы Беларусь перакананы ў тым, што паспяховае развіццё і ўмацаванне адносін паміж Беларуссю і Паўночнай Македоніяй поўнасцю адпавядае інтарэсам нашых краін і народаў.


У якасці важных напрамкаў супрацоўніцтва названы паляпшэнне эканамічных адносін, пашырэнне дагаворна-прававой базы, актывізацыя кантактаў у сферах турызму, адукацыі, навукі, узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях.

Прэзідэнт Паўночнай Македоніі выказаў надзею на фарміраванне ў будучыні больш спрыяльных умоў для развіцця супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Паўночная Македонія і Рэспублікай Беларусь ва ўсіх сферах узаемнай цікавасці як у двухбаковым, так і шматбаковым фарматах.


Напярэдадні цырымоніі ў МЗС Паўночнай Македоніі адбылося ўручэнне C.Маліноўскім копій даверчых грамат шэфу дырэктарата пратакола МЗС Паўночнай Македоніі К.Рамадані.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці