Пра XII паседжанне Міжурадавай Беларуска-Сербскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве
12.07.2025 г.10-11 ліпеня 2025 г. у г.Бялградзе пад старшынствам Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Артура Карповіча і Міністра без партфеля ва Урадзе Рэспублікі Сербія па пытаннях міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва і грамадскага становішча царквы ў краіне і за мяжой Ненада Паповіча адбылося XII паседжанне Міжурадавай Беларуска-Сербскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
У ходзе правядзення камісіі бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ў галіне пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы гандлю, эканомікі і інвестыцый, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, аховы навакольнага асяроддзя, медыцыны і шэрага іншых напрамкаў, а таксама ўмацавання сувязей паміж гандлёва-прамысловымі палатамі дзвюх краін.
Па выніках пасяджэння быў падпісаны сумесны Пратакол і Дарожная карта, рэалізацыя якой накіравана на істотнае пашырэнне беларуска-сербскага супрацоўніцтва ў розных галінах узаемнай цікавасці.
У ходзе візіту адбылася кароткая сустрэча А. Карповіча з Прэзідэнтам Рэспублікі Сербія Аляксандрам Вучычам, а таксама сустрэча з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Сербія Джура Мацутам.
У перыяд знаходжання ў г.Бялградзе А.Карповіч таксама правёў сустрэчы з кіраўніцтвам шэрага сербскіх прадпрыемстваў і ганаровымі консуламі Рэспублікі Беларусь у Сербіі, у ходзе якіх былі абмеркаваны пытанні рэалізацыі актуальных і перспектыўных сумесных праектаў.
Членамі беларускай дэлегацыі быў ажыццёўлены шэраг іншых перагавораў.
Кіраўнікі беларускай і сербскай дэлегацый усклалі вянкі і кветкі ў Мемарыяльным комплексе «Вызваліцелям Бялграда».