Аб удзеле ў памятных мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі
09.05.2026 г.9 мая 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Сяргей Маліноўскі і дыпламаты Пасольства сумесна з аташэ па пытаннях абароны прынялі ўдзел у памятных мерапрыемствах у г.Бялградзе, прымеркаваных да 81-й гадавіны з дня Перамогі над фашызмам.

Дзяржаўная цырымонія адбылася ў Мемарыяльным комплексе «Вызваліцелям Бялграда».
Беларускія дыпламаты ўсклалі вянкі і кветкі да Манумента вызваліцелям Бялграда, Вечнага агню і Помніка чырвонаармейцу, а таксама да магіл савецкіх воінаў — выхадцаў з Беларусі.

Удзел у памятнай цырымоніі прынялі Міністр працы, занятасці, па справах ветэранаў і сацыяльным пытанням Рэспублікі Сербія
Міліца Джурджавіч-Стамянкоўскі, паслы Расіі, Азербайджана, прадстаўнікі пасольстваў Казахстана і Арменіі, Міністэрства абароны і Узброеных сілаў Сербіі, адміністрацыі горада Бялграда, шматлікіх ветэранскіх і грамадскіх арганізацый, а таксама жыхары сербскай сталіцы.

Пасол Беларусі і дыпламаты беларускай замежнай установы таксама ўсклалі вянок да Помніка савецкім ветэранам на гары Авала ў наваколлях г.Бялграда.

Напярэдадні Дня Перамогі, 8 мая, прадстаўнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у рамках аўтапрабегу памяці прыняў удзел у памятных цырымоніях у г.Срэмска Мітравіца, г.Шыд, населеных пунктах Ердзевік, Стара Бінгула і Лачарак, дзе ўсклаў кветкі да магіл савецкіх воінаў, у тым ліку да магілы ўраджэнца Беларусі.
(фота Л.Джорджавіч)