:

Аб удзеле Пасольства ў памятным мерапрыемстве

06.04.2021 г.

6 красавіка 2021 года з нагоды 80-годдзя з дня нападу нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Югаславію падчас Другой Сусветнай вайны Пасол Беларусі ў Сербіі Валерый Брылёў і дыпламаты Пасольства прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак у мемарыяльным комплексе «Вызваліцелям Белграда».

Упершыню гэтай трагічнай старонцы сербскай гісторыі была аддадзена такая ўвага. У рамках мерапрыемства было паказана тэатральнае прадстаўленне на тэму пачатку Другой Сусветнай вайны, з прамовай выступіла Міністр працы, занятасці, па справах ветэранаў і сацыяльных пытаннях Сербіі.
Памятнае мерапрыемства прайшло з удзелам кіраўнікоў замежных дыпмісій, прадстаўнікоў Міністэрства абароны Сербіі, мэрыі Белграда, ветэранскіх і маладзёжных арганізацый краіны знаходжання.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці