:

Аб удзеле ў памятных мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі

08.05.2025 г.

Напярэдадні Дня Перамогі, 8 мая 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Сяргей Маліноўскі і дыпламаты Пасольства сумесна з аташэ па пытаннях абароны прынялі ўдзел ва прымеркаваных да 80-й гадавіны з дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне памятных мерапрыемствах у г.Срэмска-Мітравіца, у населеных пунктах Лачарак і Стара Бінгула.

Вянкі і кветкі былі ўскладзены да манументаў і мемарыялаў савецкім воінам, якія загінулі ў баях за вызваленне Югаславіі.


Выступаючы перад удзельнікамі цырымоніі на сербскіх праваслаўных могілках у г.Срэмска-Мітравіца каля помніка ўраджэнцу Беларусі В.Гушчы, які загінуў падчас вызвалення Югаславіі, кіраўнік беларускай дыпмісіі падкрэсліў непераходзячую важнасць захавання памяці аб загінуўшых у барацьбе з фашызмам.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці