Аб сустрэчы з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Сербія М.Джурычам
30.03.2026 г.30 сакавіка 2026 г. у МЗС Сербіі адбылася сумесная сустрэча Пасла Рэспублікі Беларусь Сяргея Маліноўскага і Пасла Расійскай Федэрацыі Аляксандра Боцан-Харчанкі з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Сербія Марка Джурычам.

У ходзе сустрэчы былі закрануты найбольш актуальныя аспекты двухбаковых адносін, шэраг маючых адбыцца ў 2026 годзе мерапрыемстваў як у двухбаковым, так і ў шматбаковым фарматах, міжнародная і рэгіянальная сітуацыя. Кіраўнікамі беларускай і расійскай дыпламатычных місій была прадстаўлена інфармацыя аб міжнародных ініцыятывах, якія сумесна прасоўваюцца Беларуссю і Расіяй.
Міністр замежных спраў М.Джурыч падзякаваў за прынцыповую пазіцыю і падтрымку з боку Беларусі і Расіі па пытанню тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Сербіі.
(фота прадастаўлена прэс-службай МЗС Рэспублікі Сербія)