:

Аб уручэнні Паслом Беларусі С.Маліноўскім даверчых грамат Прэзідэнту Сербіі А.Вучычу

02.02.2024 г.

    2 лютага 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Сяргей Маліноўскі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Сербія Аляксандру Вучычу.

Адбылася размова кіраўніка беларускай дыпмісіі з Кіраўніком сербскай дзяржавы. Былі абмеркаваны перспектывы актывізацыі двухбаковага палітычнага дыялога, актуальныя аспекты беларуска-сербскага ўзаемадзеяння з акцэнтам на магчымасці пашырэння эканамічных сувязей, у тым ліку з улікам наяўных у абедзвюх краінах праграм развіцця. Падкрэслена ўзаемная цікавасць Беларусі і Сербіі да больш цеснага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці