Аб прэзентацыі г.Бялградзе кнігі «Вайна за жыццё — Беларусь у Другой сусветнай вайне»
26.11.2024 г.26 лістапада 2024 г. Пасол Беларусі Сяргей Маліноўскі прыняў удзел у прэзентацыі сербскага выдання кнігі беларускага гісторыка Віктара Ермаловіча «Вайна за жыццё — Беларусь у Другой сусветнай вайне», якая адбылася ў г.Белградзе ў Інстытуце палітычных даследаванняў. Мерапрыемства адбылося пры непасрэдным удзеле аўтара перакладу кнігі на сербскую мову Даяны Лазарэвіч і аўтара прадмовы ваеннага аташэ Пасольства Беларусі ў Сербіі Сяргея Лаўшука.
У прывітальным слове Пасол С.Маліноўскі адзначыў сімвалізм апублікавання гэтай кнігі на сербскай мове менавіта ў бягучым годзе, калі адзначаецца 80-я гадавіна вызвалення Беларусі і Сербіі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прыцягнуў увагу прысутных да трагічных для нашай краіны старонак гісторыі, звязаных з генацыдам беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны з боку нацысцкіх акупантаў. Падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай праўды, адзначыў, што Рэспубліка Беларусь, як адна з краін-спадчынніц подзвігу савецкага народа, працягвае прытрымлівацца выбранага курсу беражлівых адносін да гісторыі з апорай на неабвержныя і задакументаваныя факты.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел сербскія і замежныя эксперты, прадстаўнікі Пасольства Расіі ў Сербіі, Рускага дома ў г. Бялградзе, сербскай грамадскасці.