Аб візіце Пасла С.Маліноўскага ў горад Чачак
28.10.2024 г.24 кастрычніка 2024 г. адбыўся візіт Пасла Беларусі ў Сербіі Сяргея Маліноўскага ў горад Чачак, падчас якога адбыліся перамовы з намеснікам мэра горада Міраславам Петкавічам і намеснікам старшыні гарадскога сходу Райкам Баралічам, прайшла цырымонія адкрыцця фотавыставы «Суверэнная Беларусь».
У час прадметнай гутаркі з прадстаўнікамі кіраўніцтва горада бакамі быў падкрэслены дружалюбны характар беларуска-сербскіх адносін, важнасць развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва. Абмеркаваны магчымасці і перспектывы актывізацыі пабрацімскіх сувязей паміж сербскім горадам Чачак і беларускім горадам Баранавічы, у тым ліку ў эканамічнай, культурнай і турыстычнай сферах, у галіне абмену вопытам муніцыпальнага кіравання.
На адкрыцці выставы «Суверэнная Беларусь» у гарадскім Доме культуры пасол С.Маліноўскі выказаў асаблівую падзяку ўладам горада і Таварыству сербска-руска-беларускага сяброўства г.Чачка за падтрымку ў арганізацыі экспазіцыі.
Прадстаўленыя на выставе фатаграфіі, падрыхтаваныя беларускім інфармацыйным агенцтвам БелТА, адлюстроўваюць прыродную прыгажосць, культуру і традыцыі, а таксама эканамічныя і сацыяльныя дасягненні, інавацыйны патэнцыял сучаснай Беларусі. Чачак стаў першым сербскім горадам, дзе арганізаваны паказ гэтай выставы.