:

Аб прасоўванні ў Сербіі беларускай пасажырскай тэхнікі

21.04.2021 г.

21 красавіка 2021 г. Пасол Беларусі ў Сербіі Валерый Брылёв правёў сустрэчу з уладальнікам і тэхнічным кіраўніцтвам кампаніі «Вулавіч транспарт», якая ажыццяўляе зборку аўтобусаў «МАЗ» для балканскага рынку.
Быў абмеркаваны шэраг пытанняў, звязаных з пастаўкамі беларускай пасажырскай тэхнікі ў Сербію. У мэтах актывізацыі работы дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі візіту прадстаўнікоў кампаніі ў Беларусь, наведванні завода «МАЗ» і іншых прадпрыемстваў, прадукцыя якіх можа быць выкарыстана на зборачнай вытворчасці «Вулавіч транспарт» і пашырыць лінейку прадукцыі, прапанаванай кампаніяй.
У ходзе сустрэчы было адзначана, што магчымасці задзейнічання механізмаў крэдытавання экспарту iз Беларусi, а таксама высокі ўзровень сэрвісу ў Сербіі, ствараюць дадатковыя перавагі для нарошчвання паставак беларускай пасажырскай тэхнікі ў рэгіён.

У Бялградзе эксплуатуюцца каля 300 аўтобусаў і 100 тралейбусаў беларускай вытворчасці.
Кампанія «Вулавіч транспарт» з'яўляецца дылерам прадпрыемства «МАЗ» у Сербіі c 2005 года і ажыццяўляе зборку і рэалізацыю беларускіх аўтобусаў і тралейбусаў.
У 2015-2020 гг. у Сербію пастаўлена 160 адзінак пасажырскай тэхнікі.
www.maz.by
www.vulovicgroup.com/maz-srbija

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці